У пяці кабінетах установы былі схаваныя пазлы - часткі ключа. Удзельнікі праходзілі праз выпрабаванні і падказкі вядучых. Перш чым атрымаць пазл, яны адказвалі на пытанні і адгадвалі загадкі. У канцы праграмы іх чакалі салодкія прызы і цікавая забаўляльная праграма. Юныя жыхары аграгарадка ахвотна наведваюць Дом культуры, таму што ад мерапрыемстваў, якія тут праводзяцца, яны заўсёды атрымліваюць масу станоўчых эмоцый!