«Распахнем акенца творчасці»

24.02.2019

Кожны год жыхары аграгарадка Бялкоўшчына і найбліжэйшых вёсак з нецярпеннем чакаюць канцэртную праграму, якую работнікі сектара культуры і вольнага часу «Бялкоўшчынскі Дом культуры» прадстаўляюць на традыцыйны раённы агляд-конкурс па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці «Распахнем акенца творчасці». Сёлета агляд-конкурс быў прысвечаны Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

24 лютага мясцовыя артысты запрасілі аднавяскоўцаў на канцэртную праграму пад назвай «Нашы абаронцы», прымяркаваўшы яе да Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Канцэртная праграма стала своеасаблівай творчай справаздачай клубных фарміраванняў Дома культуры перад гледачамі і журы агляду-конкурсу. У канцэртнай праграме – выступленні салістаў, дуэтаў, трыо, квартэта. Гучалі цёплыя словы віншаванняў у адрас мужчын, а ўдзельніцы аматарскага тэатра мініяцюр «Весялухі» выступілі ў ролях «маёра» і «радавога» і праводзілі з гледачамі гульнёвыя моманты. Нікога не пакінула абыякавым выступленне ўдзельнікаў дзіцячага гуртка сольных спеваў «Вясёлыя ноткі», асабліва сэрцы ўсіх пакарыў пяцігадовы Дамір Апанасович, які шчыра і кранальна чытаў вершы. Гучнымі апладысментамі сустракалі ўдзельніц аматарскага аб'яднання для пажылых людзей Ю. Грудзіна і В. Жук, якія выканалі песню А. Шыдлоўскага «Колькі ў небе зор», і якім падпявала ўся зала. А музычная кампазіцыя «Бессмяротны полк», у ходзе якой выносіліся фатаграфіі загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны воінаў-землякоў, закранула сэрцы ўсіх прысутных. Гледачы цёплымі апладысментамі сустракалі кожны нумар праграмы, якая прайшла на адным дыханні.
У заключэнне слова было прадастаўлена старшыні журы агляду-конкурсу, начальніку аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Т. Ражэвай і старшыні Каранеўскага сельскага савета С. Гаспадаровой, якія падзякавалі артыстаў і гледачоў.
Более подробная информация по ссылке Смотр художественной самодеятельности прошёл в Белковщинском Доме культуры

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь