Ён з вялікай шчырасцю пісаў вершы пра родны кут, родныя мясціны, роднае слова. Работнікі аддзела культуры і вольнага часу “Вішнеўскі Дом культуры” і філіяла “Вішнеўская сельская бібліятэка” 21 лютага, у дзень нараджэння паэта, якому споўнілася б 95 гадоў з дня нараджэння, правялі для вучняў мясцовай школы гадзіну паэзіі "Мой родны кут заўсёды сэрцу дарагі". Бібліятэкар В.Р. Жураўлёва пазнаёміла прысутных з біяграфіяй паэта, падрыхтавала выставу яго твораў. Дзеці прачыталі вершы "Вішнева", "Аднавяскоўцам", "Цудоўныя словы","Дранікі" і іншыя са зборніка І.С. Бяляўскага "Мая старонка". Гэты зборнік вершаў быў самым дарагім падарункам сына Анатоля, вядомага мастака, члена Саюза мастакоў Беларусі, да 85-гадовага юбілею бацькі.