28 ліпеня жыхары і госці в. Валэйкавічы і прылягаючых вёсак сабраліся на свята "Валэйкавіцкі баравік", якое праходзіла тут ужо другі раз.
Свята жывата. Дакладней, “Свята беларускіх гаспадынь” арганізавалі ў Сіньках 28 ліпеня. Імправізацыя на тэму “Бульба”. Сталы ламаліся ад смачэчы. Мясцовыя кухаркі пастараліся на славу.
Хто не хоча адпачыць халодным летам у гарачых краінах? 28 ліпеня работнікі Залескага Дома культуры далі ўсім жадаючым такую магчымасць. Вядучыя Сяргей і Таццяна, якія выбралі сабе бюджэтны адпачынак, доўга збіраліся, і ніяк не маглі трапіць на Поўдзень ...