У праграме, якую прадставіў Сольскі Дом культуры на аглядзе-конкурсе “Распахнем акенца творчасці”, - акцэнт быў зроблены на беларускія песні. Патрыятычныя, народныя і аўтарскія. Вядомыя кампазіцыі “Гаворка беларуская”, “Шуміце бярозы”, “Вечна жыві, мая Беларусь”, “Полька-вязынка”, а яшчэ - “Смаргонскія бараначкі” (пра мясцовы брэнд песню напісала Ірына Гаева, музыку – Васіль Карпец). Выканаў гэту песню ўзорны фальклорны гурт “Кропелькі”. Дарэчы, у складзе гэтага калектыву – юны баяніст Уладзімір Рэшкевіч, які атрымаў матэрыяльную дапамогу са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у раённым Цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць. Ад імя раённага выканаўчага камітэта і райсавета дэпутатаў удзельнікаў мерапрыемства павіншавала са святам начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова. Яна адзначыла, што абарона Айчыны – святы абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны, а армія з’яўляецца гарантыяй яе незалежнасці і ваеннай бяспекі.
12 лютага ў дзяржаўнай установе культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» прайшла школа клубнай вучобы для кіраўнікоў, хормайстраў і рэжысёраў аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, а таксама кіраўнікоў гурткоў па жанрах, арганізаваная спецыялістамі аддзела метадычнай работы.
Захоўваючы добрую школьную традыцыю, 8 лютага Лылойцінскі сельскі клуб гасцінна расчыніў свае дзверы для выпускнікоў розных гадоў і былых настаўнікаў Лылойцінскай школы.