Адразу адчувалася, што артыстаў у Дзевятнях вельмі чакалі. А артысты, у сваю чаргу, у мерапрыемства імкнуліся ўкласці максімум сваіх талентаў, усю сваю душу, усю цеплыню сваіх сэрцаў.
Сельчане агрогородка Вишнево приняли участие в оформлении снопов, которые будут украшать праздник "Дожинки-2019", а также посетили конкурс-выставку цветочных композиций.
Фестываль-кірмаш “Кераміка Крэва” распачаўся анімацыйным шоу “Цені Крэўскага замка”, у аснову якога быў пакладзены сюжэт пра падзеі, у якім самайдзейныя артысты імкнуліся стварыць гістарычную атмасферу далёкіх часоў.
Падчас адкрыцця фестывалю-кірмашу публіцы прадставілі майстроў-керамістаў і іх вырабы – хатнія заданні. Усяго ў фэсце ўдзельнічае 8 чалавек. Крэва здаўна славілася сваімі вырабамі з гліны. Фестываль-кірмаш “Кераміка Крэва” – прыступка ў справе адраджэння багатай гістарычнай спадчыны крэўскай зямлі. Удзел у ім прынялі майстры-керамісты з розных рэгіёнаў Беларусі, яны не толькі прадстаўлялі свае вырабы, але і праводзілі майстар-класы для ўсіх жадаючых.
Пра юныя гады Міндоўга расказалі ўдзельнікі народнага ваенна-патрыятычнага клуба “Мэта” з Навагрудка. Як вядома, Навагрудак – першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага. Па словах кіраўніка клуба і сцэнарыста пастаноўкі Івана Бузюка, гэты спектакль яны ставяць упершыню. Таму ў Крэве гэта – прэм’ерная пастаноўка.