Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці адзначылі ў Смаргоні!

11.11.2023, 10:51

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці адзначылі ў Смаргоні!

10 лістапада на сцэну раённага Цэнтра культуры падымаліся тыя, на чыіх плячах трымаецца харчовая бяспека нашай дзяржавы. Віншаванні прымалі старшыні сельгаспрадпрыемстваў, аграномы, заатэхнікі, механізатары, вадзіцелі, аператары машыннага даення і іншыя працаўнікі сяла. Павіншаваць іх з прафесійным святам прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук, старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргей Мядзвецкас. Свае ўзнагароды ўручылі грамадскія арганізацыі Смаргоншчыны: БРСМ, “Белая Русь”, “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”, Смаргонскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў і асобна раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Каб святочная праграма атрымалася сапраўды ўрачыстай і радаснай, да віншаванняў далучыліся артысты: супрацоўнікі раённага Цэнтра культуры, калектывы “Хутарок”, “Кужэліца”, “Вілляначка”, “Міраж”, “Кантабіле”, “Viva-Diva”, рэтра Вумэн Трыа, “PerformanceShowStudio”. Завяршыла праграму выступленне Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, вакальнай групы “Чысты голас”.

Контакты

Адрес: 231041, Республика Беларусь, Гродненская обл., г.Сморгонь, ул.Ветеранов, 9

Тел. директора: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

График работы учреждения: понедельник - суббота 8.00 - 20.00, воскресенье - выходной

E-mail: rck@smorgony.by

Социальные сети

Поиск по сайту

© 2017 Государственное учреждение культуры «Сморгонский районный центр культуры» Все права защищены

Разработка: РИПЦ «Октябрьский»

Яндекс.Метрика

Просим оценить работу ГУК «Сморгонский районный центр культуры» на портале рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь