ЛЮДИ. СОБЫТИЯ. ФАКТЫ

09.11.2023, 12:16

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ!

4 лістапада ў Смаргоні адбыўся абласны конкурс танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі". Удзел ў абласным конкурсе прынялі звыш 35 танцавальных калектываў розных узроставых катэгорый з найменнямі “народны” і “узорны”, а таксама калектывы без найменняў. Выступалі канкурсанты у такіх намінацыях, як “народны танец” і “сучасны, эстрадны танец”. Свята харэаграфічнага мастацтва з'яўлялася для яго ўдзельнікаў месцам творчай садружнасці, узаемаўзбагачэння свайго рэпертуару, дэманстрацыя шырокай публіцы лепшых узораў як традыцыйнага беларускага танца, так і сучаснага.Дзеці, падлеткі і дарослыя з дапамогай свайго цела і мовы рухаў не толькі прадставілі сябе цудоўным вобразам, але і пагрузілі ў чароўны свет танца гледачоў і журы, якія не адводзілі свой погляд ад таленавітых калектываў, выступаючых на сцэне Смаргоншчыны! Яркія і маляўнічыя, запамінальныя і жывыя – яны цалкам і поўнасцю пранікалі ў душы прысутных!