Гістарычнае падарожжа "Веліч былога"

30.11.-0001, 1:50
У рамках 13-й абласной дэкады "Залаты ўзрост" прайшло гістарычнае падарожжа "Веліч былога"

У рамках 13-й абласной дэкады "Залаты ўзрост" прайшло гістарычнае падарожжа "Веліч былога", арганізаванае метадыстам ДУК "Смаргонскі раённы цэнтр культуры" для наведвальнікаў аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту УТЦСАН "Цёплы дом". На гэты раз падарожнікі знаёміліся з гісторыка-культурнай спадчынай Ашмянскага раёна. Велічны і таямнічы Гальшанскі замак, касцёлы і кляштары, яўрэйскі квартал у спалучэнні з цікавымі аповедамі аказалі незабыўнае ўражанне на ўдзельнікаў мерапрыемства.