×

Внимание

Проблема визуализации вашей галереи. Убедитесь, что используемая в плагине меток папка Простой галереи Pro существует и содержит правильные файлы картинок. Плагин не смог найти папку: media/k2/galleries/4067

ЛЮДИ. СОБЫТИЯ. ФАКТЫ.

22.06.2023, 16:57
ПО ПУТИ ТВОРЧЕСТВА К УСПЕХУ!

Народны ансамбль народнай песні «Хутарок» ДУК "Смаргонскі раённы цэнтр культуы" быў створаны ў 2000 годзе. Ужо ў першы год сваёй творчай дзейнасці ён заваяваў папулярнасць на Смаргоншчыне. У 2004 годзе яму было прысвоена званне "народны". У рэпертуары калектыву першапачаткова былі фальклорныя і народныя песні, беларускія творы, песні бытавога накірунку, а затым, арыентуючыся на густы і пажаданні публікі, сталі ўводзіцца стылізаваныя песні з сучаснай апрацоўкай. Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Ён займае прызавыя і ганаровыя месцы ў конкурсах розных накірункаў: і ў раённых, і ў рэспубліканскіх, і ў міжнародных. Дзякуючы самааддачы ўдзельнікаў калектыва ўзнікае пастаянны рост якасці канцэртных праграм і нязменны поспех у кожным выступленні!