ЛЮДИ. СОБЫТИЯ. ФАКТЫ

03.06.2023, 11:27
БРЕНДЫ ГРОДНЕНЩИНЫ

Жодзішкаўскі Дом культуры Смаргонскага раёна запрашае ўсіх 11 чэрвеня ў 12:00 на брэндавае свята «Жодзішкаўскі карагод». Ужо які год яно праводзіцца з мэтай папулярызацыі беларускіх народных танцаў, захавання і адраджэння нацыянальных святочных традыцый рэгіёна. У праграме – кірмаш-продаж, выстава вырабаў мясцовых майстроў народнай творчасці, народныя песні, майстар-класы сапраўдных майстроў песеннага і харэаграфічнага жанраў і, канешне, самае галоўнае – гэта шмат-шмат танцаў. Удзельнікі такого цудоўнага мерапрыемства – прафесіяналы і аматары бытавога беларускага танца, музыкі, спевакі, майстры народнай творчасці і рамеснікі. Пачнецца свята з адкрыцця тыдня традыцыйнай культуры, які будзе праходзіць на Смаргоншчыне з 11 па 17 чэрвеня, таксама ў рамках мерапрыемства пройдзе і занальны агляд-конкурс абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”.