Чароўны свет батлейкі

25.05.2023, 11:50
ЛЮДИ. СОБЫТИЯ. ФАКТЫ КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

20 мая ў Смаргоні сабраліся аматары батлеечнага мастацтва на рэгіянальны фестываль батлеечных тэатраў "ЧАРОЎНЫ СВЕТ БАТЛЕЙКІ" Конкурсныя выступленні батлеечных тэатраў, дзе акцёры паказалі самыя розныя гісторыі, падгледжаныя і падслуханыя ў рэальным жыцці, акунулі ўсіх гасцей фестывалю ў цудоўную атмасферу. Удзел ў фестывалі прынялі калектывы з розных куткоў Беларусі: Магілёва, Лагойска, Гродна, Ліды, Смаргоні і Залесся.