Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

16.05.2023, 10:44
У Смаргоні ўрачыста адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Апагеем свята можна назваць момант, калі ўдзельнікі ўрачыстасці разам з узорным дзіцячым хорам “Глорыя” з СШ №5, хорам дзіцячай школы мастацтваў імя Агінскага, народным хорам ветэранаў і харавой групай народнага ансамбля песні і танца імя Агінскага РЦК выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Заключным акордам свята стала ўскладанне “гірлянды Памяці” да помніка загінуўшым воінам і партызанам.