“Квітней, Мая Радзіма”

18.02.2023, 13:22
16 лютага ў філіяле “Лешчаняцкі сельскі клуб” адбылася канцэртная праграма, у рамках раённага агляда-конкурса па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці “Распахнем акенца творчасці”.

У зале было па-сямейнаму цёпла і ўтульна. На сустрэчу з мясцовымі артыстамі сабралася шмат аднавяскоўцаў, якія падчас канцэрту не шкадавалі гучных апладысментаў. Гледачоў парадавала выступленне дзетак - Румэнка Аляксея, Анастасіі, Соні, а таксама “маленькай модніцы” Ані Капыловай. Цудоўныя вершаваныя творы аб любові да роднай зямлі, аб міры і згодзе прагучалі ў выкананні Галіны Аўгусціновіч і Тэрэзы Крэчкі, а гумарэска “У санаторыі”, якую цудоўна абыграла Ірына Аўгусціновіч паднялі яшчэ больш і так узнёслы настрой гледачоў. З вялікай асалодай прысутныя паслухалі і адноўлены рэпертуар вакальнай групы “Бліскавіца” і яе асобных салістак.

Контакты

Адрес: 231041, Республика Беларусь, Гродненская обл., г.Сморгонь, ул.Ветеранов, 9

Тел. директора: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

График работы учреждения: понедельник - суббота 8.00 - 20.00, воскресенье - выходной

E-mail: rck@smorgony.by

Социальные сети

Поиск по сайту

© 2017 Государственное учреждение культуры «Сморгонский районный центр культуры» Все права защищены

Разработка: РИПЦ «Октябрьский»

Яндекс.Метрика

Просим оценить работу ГУК «Сморгонский районный центр культуры» на портале рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь