“Край мой сэрцу любы”

18.02.2023, 13:18
16 лютага, ў філіяле “Жодзішкаўскі Дом культуры” ў рамках раённага агляда-конкурса па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці “Распахнем акенца творчасці”, была прадстаўлена канцэртная праграма

Задаў добры тон у пачатку канцэртнай праграмы Максім Пашук, які ўпершыню выканаў сваю аўтарскую песню пад назвай “Зямля мая”. Задушэўную песню пра роднае сяло пачулі гледачы ад таленавітых спявачак -Кацярыны Варанішча і Любові Брытаўчанка. Разнастайныя і цікавыя нумары прадставілі юныя жадзішкоўцы – Аліна Рогач, Ангеліна Дудзінская, а таксама дзіцячы вакальны калектыў. Уразілі гледачоў сваімі выступленнямі Валерыя Бачкарова з песняй “Села птаха” і Данііл Патрубач з Аленай Кавяка, якія прадставілі ўрывак з паэмы Я.Коласа “Сымон музыка”. Таленавітыя ўдзельнікі узорнага фальклорнага калектыва “Нальшчаначка”, пад кіраўніцтвам Кацярыны Дудзінскай, прадэманстравалі свае спеўнае і танцавальнае майстрэрствы. Цудоўным завяршэннем канцэртнай праграмы стала выступленне народнага ансамбля песні “Вечарынка”, які парадаваў гасцей новай праграмай. Пад апошнюю песню, у выкананні Андрэя Гіля, гледачы нават не стрымаліся і гучнымі апладысментамі, стоячы, аддзячылі артыстаў.

Контакты

Адрес: 231041, Республика Беларусь, Гродненская обл., г.Сморгонь, ул.Ветеранов, 9

Тел. директора: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

График работы учреждения: понедельник - суббота 8.00 - 20.00, воскресенье - выходной

E-mail: rck@smorgony.by

Социальные сети

Поиск по сайту

© 2017 Государственное учреждение культуры «Сморгонский районный центр культуры» Все права защищены

Разработка: РИПЦ «Октябрьский»

Яндекс.Метрика

Просим оценить работу ГУК «Сморгонский районный центр культуры» на портале рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь