Менавіта з гэтай нагоды 20 красавіка, адбылася гістарычная вандроўка "Веліч былога", якую арганізавала метадыст па музеях і ахове гісторыка-культурнай спадчыны ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”- Наталля Чудакоўская. У “вандроўцы” прынялі ўдзел людзі "залатога ўзросту", якія наведваюць ТЦСАН "Цёплы дом". Такія падарожжы становяцца ўжо цудоўнай традыцыяй. У гэтым годзе вандроўнікі наведалі аграгарадок Жодзішкі. Жодзішкаўская зямля багатая на гісторыка-культурныя каштоўнасці. Толькі ў самім аграгарадку знаходзяцца чатыры аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны, унесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: "Касцел Прасвятой Троіцы"(1612 г.), "Былая сядзіба: сядзібны дом, парк (18 ст .), "Вадзяны млын"(1871 г.), "Капліца" (другая палова 19 ст.). Пра багатую гісторыю старадаўняга мястэчка распавёў краязнаўца , гісторык, музыкант, паэт, бард - Алег Мізула. І хоць дождж не пераставаў на працягу ўсей вандроўкі, гэта зусім не сапсавала цудоўны настрой падарожнікаў.