“Смаргонскім найгрышам” нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

22.12.2021, 14:49

Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пасля паседжання Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (15.12.2021 г.), якая падтрымала прапанову Смаргонскага раённага цэнтра культуры аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Музычна-інструментальнай традыцыі Смаргонскага раёна (“Смаргонскія найгрышы”)”.

“Смаргонскія найгрышы” – не толькі першы аб’ект нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Смаргонскага раёна, якому нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, але і наогул, першы выпадак уключэння ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь народнай інструментальнай музыкі. Прапанова па ўключэнню элемента рыхтавалася з 2018 года дзяржаўнай установай культуры “Смаргонскі раённы цэнтр культуры” пры дапамозе спецыялістаў дзяржаўнай установы адукацыі “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К. Агінскага”, дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Жодзішкоўскі яслі-сад-сярэдняя школа”. Архіўныя фотаздымкі і ўспаміны прадставілі ўстанова культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” і рэдакцыя газеты “Светлы шлях”.

Контакты

Адрес: 231041, Республика Беларусь, Гродненская обл., г.Сморгонь, ул.Ветеранов, 9

Тел. директора: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

График работы учреждения: понедельник - суббота 8.00 - 20.00, воскресенье - выходной

E-mail: rck@smorgony.by

Социальные сети

Поиск по сайту

© 2017 Государственное учреждение культуры «Сморгонский районный центр культуры» Все права защищены

Разработка: РИПЦ «Октябрьский»

Яндекс.Метрика

Просим оценить работу ГУК «Сморгонский районный центр культуры» на портале рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь