“Саламяныя дзівосы” у Доме рамёстваў

08.11.2021, 9:51

Чарговая творчая сустрэча адбылася 5 лістапада на базе аддзела традыцыйнай культуры “Раённы Дом рамёстваў”.

Дзеці завіталі на майстар-клас па саломапляценню з метадыстам Наталляй Логач. Наталля Віктараўна прапанавала дзецям зрабіць саламяную цацку ў вобразе дзяўчынкі, або хлопчыка. Шчыравалі ўсе у працы і кожнаму хацелася хутчэй дайсці да выніка. Старэйшыя удзельнікі стараліся дапамагчы яшчэ і меншым ,а супрацоўнікам Дома рамёстваў было вельмі прыемна назіраць за такой падтрымкай. На прыканцы гэтай творчай гадзіны Наталля Віктараўна паказала варыянт каляднай зоркі і дамовілася з дзецьмі, што на зімовыя канікулы абавязкова кожны паспрабуе яе зрабіць.

Контакты

Адрес: 231041, Республика Беларусь, Гродненская обл., г.Сморгонь, ул.Ветеранов, 9

Тел. директора: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

График работы учреждения: понедельник - суббота 8.00 - 20.00, воскресенье - выходной

E-mail: rck@smorgony.by

Социальные сети

Поиск по сайту

© 2017 Государственное учреждение культуры «Сморгонский районный центр культуры» Все права защищены

Разработка: РИПЦ «Октябрьский»

Яндекс.Метрика

Просим оценить работу ГУК «Сморгонский районный центр культуры» на портале рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь