Вядучыя падрыхтавалі святочны стол з разнастайнымі беларускімі стравамі, расказалі гледачам пра гісторыю і асаблівасці нацыянальнай беларускай кухні, а таксама пазнаёмілі прысутных з мясцовымі кулінарнымі традыцыямі. На працягу свята гучалі беларускія песні, прыказкі і прымаўкі. Гледачы з ахвотай ўдзельнічалі ў цікавых конкурсах, а найбольш актыўным пашчасціла нават пакаштаваць смачных страў.