ЖОДЗІШКІ - мілы куточак і сталіца беларускага побытавага танца
Жодзішкаўская зямля па праву лічыцца сапраўднай радзімай і духоўным цэнтрам беларускіх побытавых танцаў. Менавіта тут, у самым сэрцы Смаргоншчыны, з пакалення ў пакаленне беражліва захоўваецца, шануецца і перадаецца ўнікальная танцавальная спадчына нашых продкаў!
Усё гэта цёплае лета людзі шчыра і душэўна збіраліся разам, каб аднавіць старую добрую традыцыю. Пад задорныя гукі гармоніка і скрыпкі яны танцавалі ад усяго сэрца, аб'ядноўваючыся ў адным вялікім і дружным карагодзе
Не выходзяць з моды, і сёння жывуць, запальваюць і акрыляюць нашы сэрцы народныя побытавыя танцы! Яны перажылі стагоддзі і яшчэ доўга будуць жыць, дзякуючы сваім прыхільнікам і аматарам! Асабліва прыемна тое, што і сучасная моладзь з захапленнем падтрымлівае, вывучае і збірае танцавальную гісторыю беларусаў!
#ДзеньРоднагаСвайго #КожнаяПятніцаРоднаеСваё




