Музей у чамадане. Гісторыя адной рэчы. Кошык - такую пазнавальную праграму падрыхтавалі спецыялісты Лылойцінскага сельскага клуба
Самая ўніверсальная і неабходная рэч у хатняй гаспадарцы, канешне, кошык. Круглы год ён вельмі запатрабаваны: калі гэта вялізны кош - носім у ім сечку кароўкам; кошык з накрыўкай - ваненка - патрэбен для захоўвання кобасак, схаваных у свірне; розныя па памерах лазовыя - каму які па сіле - бяром у грыбы ці на бульбу
Караневік - кошык, сплецены з карэньчыкаў ядлоўцу, выкарыстоўваем для доўгачасовага захоўвання журавінаў; а вось прыгожанькія невялічкія - для «свянцонкі» і дзеткам «у жакі»
А ёсць зусім маленькія, як цацачныя - выкарыстоўваем пад цукеркі або дробныя жаночыя «скарбы». Зразумела! Самая незамянімая і запатрабаваная рэч - наш родненькі кошык. Любі сваё, роднае!
#ДзеньРоднагаСвайго #КожнаяПятніцаРоднаеСваё




