Падарожжа ў мінулае: вучні з Жупранаў пазнаёміліся з выставай «Куфар за плячамі».
Спецыялісты “Раённага Дома рамёстваў” не проста паказалі даўнейшых рэчаў, а «ажывілі» іх гісторыю, расказаўшы, як жылі нашы продкі. Дзеці не толькі слухалі, але і спрабавалі: прыкладам, кожны ахвотнік мог асвоіць мастацтва прасавання даўнейшым прасам. Кульмінацыяй сустрэчы стаў майстар-клас ад Ніны Кенько - майстар па ткацтве паказала, як ствараюцца ўнікальныя паясы на раме.




