Фестываль народнай інструментальнай музыкі «Іграю, як знаю, скачу, як хачу»

02.07.2026, 9:37

БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ

Першыя акорды скрыпкі, гармоніка і цымбалаў – і наваколле ажыло. Трэці фестываль народнай інструментальнай музыкі «Іграю, як знаю, скачу, як хачу» распачаўся ў Жодзішках, сабраўшы пад сваім крылом танцораў, даследчыкаў і аматараў народнай творчасці і галоўных герояў свята – музыкаў з Ракава, Мінска, Віцебска, Талачына, Ашмяншчыны, Смаргоншчыны, Іўеўшчыны. Загучала музыка, якая стагоддзямі суправаджала чалавека ў радасці і журбе.

Адкрыццё фестывалю стала гімнам беларускай традыцыі. Вядучыя нагадалі: смаргонскія найгрышы – афіцыйна прызнаная каштоўнасць. У 2021 годзе гэтаму элементу нематэрыяльнай культурнай спадчыны нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. І менавіта дзякуючы гэтаму ў 2022 годзе нарадзіўся фестываль. Першы прайшоў у Кушлянах, праз два гады ён перакачаваў у Залессе, а сёлета яго прымаюць Жодзішкі. Пралогам да свята стала тэатралізаванае дзейства. Лёдзя і Валя – вядомыя гарэзніцы з народнага тэатра гульні «Завадатар» – аказаліся ў цэнтры вясельнага перапалоху: музыкі захварэлі, маладыя едуць з-пад вянца, а сустрэць няма каму. Што рабіць? Выхад знайшоўся хутка – а навошта ж тады сабраліся на фестываль музыкі? І вось першая дамоўленасць: калектывы падхопліваюць вясельны марш, гледачы аказваюцца ўцягнутымі ў дзеянне, а сваты з брамай запрашаюць усіх у святочнае кола. Праз гульню, праз смех, праз шчыры народны гумар фестываль адразу ж запаліў сэрцы гледачоў.

Матэрыялы газеты "Светлы шлях"

Контакты

Адрес: 231041, Республика Беларусь, Гродненская обл., г.Сморгонь, ул.Ветеранов, 9

Тел. директора: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

График работы учреждения: понедельник - суббота 8.00 - 20.00, воскресенье - выходной

E-mail: rck@smorgony.by

Социальные сети

Поиск по сайту

© 2017 Государственное учреждение культуры «Сморгонский районный центр культуры» Все права защищены

Разработка: РИПЦ «Октябрьский»

Яндекс.Метрика

Просим оценить работу ГУК «Сморгонский районный центр культуры» на портале рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь