Адкрыццё выставы народнай творчасці майстроў Смаргоншчыны «Кірмаш рамёстваў»

01.11.2025, 12:16

Тое, што рукамі чалавечымі з любоўю створана - будзе назаўжды жыць у культурнай спадчыне народа

Неверагодна прыгожая, аўтэнтычная, натхняючая і да вытокаў вяртаючая выстава вырабаў майстроў народнай творчасці Смаргоншчыны «Кірмаш рамёстваў» адкрылася ў Смаргонскім раённым цэнтры культуры.

Смаргоншчына здаўна славіцца сваімі таленавітымі майстрамі, і сёння яны прадставілі свае працы на выставе, што аб’яднала традыцыі, майстэрства і душэўнасць Тут кожны выраб дыхае любоўю і стараннем, а кожны майстар - сапраўдны захавальнік беларускай культуры, традыцый продкаў, ператваральнік простых матэрыялаў у сапраўдныя творы мастацтва

Падчас адкрыцця госці змаглі пазнаёміцца з унікальнымі вырабамі народных майстроў, прыняць удзел у цікавай экскурсіі і захапляльных майстар-класах па розных відах рамёстваў, а таксама атрымаць асалоду ад атмасферных выступленняў творчых калектываў

Так хораша, калі традыцыі жывуць, яднаюць пакаленні і адкрываюць багаты ўнутраны свет беларускага народа. Пагэтаму запрашаем усіх жадаючых дакрануцца да народнай творчасці і падтрымаць нашых майстроў!

Выстава будзе працаваць з 1 па 8 лістапада з 11:00 да 16:00.
Месца правядзення: ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры»
Даведкі па тэлефоне: +375 44 767 93 63
Уваход вольны!

Контакты

Адрес: 231041, Республика Беларусь, Гродненская обл., г.Сморгонь, ул.Ветеранов, 9

Тел. директора: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

График работы учреждения: понедельник - суббота 8.00 - 20.00, воскресенье - выходной

E-mail: rck@smorgony.by

Социальные сети

Поиск по сайту

© 2017 Государственное учреждение культуры «Сморгонский районный центр культуры» Все права защищены

Разработка: РИПЦ «Октябрьский»

Яндекс.Метрика

Просим оценить работу ГУК «Сморгонский районный центр культуры» на портале рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь