У аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна жыве ўсім вядомая творчая і таленавітая сям'я Кенько Ніны Уладзіміраўны. Для яе, як сапраўднага майстра, найважнейшае – перадаць свае навыкі і веды маладому пакаленню, захаваўшы найлепшыя традыцыі народнай творчасці.
Ніна Уладзіміраўна - кіраўнік гуртка “Кросенцы” на базе філіяла "Раённы Дом рамёстваў", а таксама член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, свае работы па ткацтву выконвае ў народных традыцыях і розных тэхніках.
Падчас заняткаў у гуртку Ніна Уладзіміраўна перадавала сваё майстэрства па ткацтву ходнікаў свайму сыну Савелію. Час ляціць хутка… і Савелій ужо студэнт, але, прыязджаючы на выхадныя дадому, ён можа прысесці і працягнуць работу над палатном
Калі такая цікавая і клапатлівая справа прыцягвае - значыць, будзе падаўжэнне і таленту. Бо кажуць: калі ёсць майстар – будуць і пераемнікі!