Калісьці побытавыя танцы былі неад’емнай часткай жыцця беларусаў, цяпер яны - частка нашай багатай спадчыны. Сёння народныя танцы не страчваюць сваёй прывабнасці, яны жывуць у скарбніцы народа і запальваюць не толькі целы, але і сэрцы
У сёмы раз аматары і прыхільнікі сабраліся на свяце побытавых танцаў "Жодзішкаўскі карагод". Фестываль у чарговы раз пазнаёміў гасцей з нацыянальнымі танцавальнымі традыцыямі рэгіёна.
Прафесійныя і аматарскія калектывы напоўнілі пляцоўку народнымі танцамі, музыкай і песнямі. На сцэну выйшлі і маленькія дзеткі, і дарослыя, і кожны аддаваў танцу ўсю душу. Цудоўныя мелодыі прагучалі ў выкананні розных музычных калектываў. На свята сабралася шмат гасцей: яны удзельнічалі ў конкурсах і майстар-класах па забытых танцах.
У межах свята таксама прайшоў і занальны агляд-конкурс фестывалю “Панямоння жыватворныя крыніцы”, мэтай якога з’яўляецца захаванне і развіццё традыцыйнай народнай творчасці Гродзеншчыны
Скончылася свята агульным карагодам Госці і ўдзельнікі атрымалі сапраўднае задавальненне і пяшчоту, якая разлівалася па ўсім наваколлі!