7 чэрвеня на пляцоўцы каля Дома культуры ў аграгарадку Крэва, з якой адкрываецца неабсяжны від на прасторы гэтага гістарычнага мястэчка, напоўненага атмасферай таямнічасці і даўніны, прайшло брэндавае мерапрыемства - свята землякоў «Прывітанне, землякі!»
Яно ўжо ў другі раз збірае разам жыхароў і гасцей рэгіёна, напоўняе ўсіх радасцю і вясёлым настроем! Мерапрыемства стала сапраўдным брэндам мястэчка Крэва, бо яно пераўтварае традыцыйныя сустрэчы ў яркае свята з насычанай праграмай
Усіх гасцей прывабіла выстава народнай творчасці, захапляльныя конкурсы і інтэрактыўныя гульні, дзе кожны мог паказаць сваю эрудыцыю і веды пра родны край. Для самых маленькіх “землякоў” працавала дзіцячая пляцоўка з атракцыёнамі і цікавымі гульнямі. Канцэртная праграма калектываў Смаргонскага раённага цэнтра культуры стварыла непаўторную атмасферу шчырасці і весялосці, напоўніла пляцоўку музыкай і танцамі!
Свята, дзе збіраюцца блізкія людзі, суседзі, аднавяскоўцы і прыезджыя госці, у чарговы раз падарыла цудоўную магчымасць весела правесці час, падзяліцца эмоцыямі, умацаваць сяброўскія сувязі і пакінуць цёплыя ўспаміны!