Гасцінна расчынілі дзверы супрацоўнікі філіяла "Раённы Дом рамёстваў" дзеля сустрэчы настаўнікаў працоўнага навучання горада і раёна, якія наведалі этнаграфічную музейную экспазіцыю "Адкуль нашы карані"
Госці з радасцю пазнаёміліся з музейнымі прадметамі даўніны, прынялі ўдзел у майстар-класе па бранаму ткацтву на станку, які праводзіла майстар Кенько Ніна Уладзіміраўна - член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці
З пажаданнямі добрага настрою і дабрабыту спецыялісты развіталіся з гасцямі і запрасілі іх на новыя сустрэчы