"Мы валачобныя - людзi добрыя. Не часта ходзiм, не многа просiм"
Творчы калектыу́ Лылойцiнскага сельскага клуба парадавау́ сваiх землякоу́ абрадам "Валачобнiкi". З Велікоднымі песнямі, смачнымі пачастункамі і вясёлым настроем прайшліся яны па суседскіх падворках і падарылі сем'ям усмешкі і адчуванне свята!