"День Победы" через:
00

Вікторыя Гневышава выступіла ў праграме «Наперад у мінулае» на канале «Беларусь 3»

08.01.2025, 8:35

Вікторыя Гневышава, артыстка Смаргонскага раённага цэнтра культуры, прыняла ўдзел у перадачы «Наперад у мінулае», якая выходзіць на тэлеканале «Беларусь 3». Спявачка выканала песню «Ой дуды, мае дуды…»

Праграма пра фальклорную спадчыну Беларусі «Наперад у мінулае» мае даволі багатую гісторыю. Яе адлік ідзе ад 7 студзеня 2012 года. На працягу гэтага часу аўтар і нязменная вядучая Аксана Вечар са сваёй камандай выпраўляюцца ў экспедыцыю ў адзін з куткоў Беларусі, вывучаюць гісторыю, запісваюць мясцовыя абрады і песні. Па выніках вандроўкі пэўная музычная кампазіцыя набывае новае жыццё. Гэтым разам здымачная група пабывала ў вёсцы Крупіца Мінскага раёна, а смаргонка Вікторыя Гневышава выканала народную песню ў арыгінальнай сучаснай апрацоўцы.

«Песню мы з гукарэжысёрам Генадзем Сыраквашам запісвалі на Белтэлерадыёкампаніі. Для мяне гэта быў першы вопыт работы на беларускім тэлебачанні. Вельмі цікавая праца, – адзначыла Вікторыя. – Упэўнена: песня «Ой, дуды, мае дуды…» спадабаецца слухачам і застанецца ў маім рэпертуары».

Праграма «Наперад у мінулае» з удзелам Вікторыі Гневышавай выйшла ў эфір у нядзелю, 5 студзеня, пачатак – у 9:50.

Матэрыял газеты "Светлы Шлях"

Контакты

Адрес: 231041, Республика Беларусь, Гродненская обл., г.Сморгонь, ул.Ветеранов, 9

Тел. директора: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

График работы учреждения: понедельник - суббота 8.00 - 20.00, воскресенье - выходной

E-mail: rck@smorgony.by

Социальные сети

Поиск по сайту

© 2017 Государственное учреждение культуры «Сморгонский районный центр культуры» Все права защищены

Разработка: РИПЦ «Октябрьский»

Яндекс.Метрика

Просим оценить работу ГУК «Сморгонский районный центр культуры» на портале рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь