6 лістапада, адзначаецца Дзень беларускай лялькі. Калісьці лялька амаль у кожнай хаце мела вялікае значэнне. Яна - ахоўніца жытла, спадарожніца. Такія лялечкі лічыліся абярэгамі, іх ставілі на пачэснае месца ў хаце і бралі з сабой у дарогу. Выраблялі лялек і для гульняў, іх майстравалі як дарослыя, так і дзеці. Іх і вязалі, і плялі, і ляпілі, выраблялі з саломы, дрэў, лазы. Нездарма менавіта восенню адзначаем гэтае “свята”, тут ёсць сваё сімвалічнае значэнне. І звязана гэта з тым, што ўжо пасля заканчэння ўсіх работ у полі, у жанчын з’яўляўся вольны час - і яна магла займацца такой карпатлівай працай, а яшчэ патрэбна было паспець да Новага году ўпрыгожыць сваю ялінку! На выраб такіх лялек выдзялялася не мала часу.
Самы прыемлімы варыянт - зрабіць ляльку-мотанку.
На сустрэчах або пад час правядзення майстар-класаў сярод дарослых і дзяцей супрацоўнікі філіяла "Раённы Дом рамёстваў" ствараюць дарагія сэрцу лялечкі нашага дзяцінства, бо ўсе мы дзесьці ўнутры застаёмся маленькімі і з захапленнем адносімся да такога цудоўнага віду беларускага мастацтва!