30 кастрычніка ў ДУК “Гродзенскі АМЦНТ” адбылося адкрыццё справаздачнай выстаўкі майстроў народнай творчасці і мастакоў Смаргонскага раёна “Кірмаш рамёстваў”
У экспазiцыi прадстаўлены ‼️325 работ‼️ 18 майстроў народнай творчасці і 2 мастакоў, якімі ганарыцца не толькі Смаргонскi раён, але і ўся Рэспубліка Беларусь
Выпадковыя, і не толькі, наведвальнікі атрымалі ☺️ асалоду ☺️ад прагляду выстаўкі, паўдзельнічалі ў майстар-класах па лозапляценню, вышыўцы, па ткацтву паясоў на раме.
А бадзёры настрой і неверагодныя эмоцыі ўсім гледачам падараваў народны ансамбль народнай песні “Хутарок”
Нагадаем, што выстаўка будзе дзейнічаць па 22 лістапада