Беларусь заўжды была багатым краем на таленавітых майстроў, якія ўсё сваё сэрца і душу ўкладаюць у любімую справу! Дзякуючы іх энтузіазму і адданасці да крапатлівай працы адраджаюцца забытыя мясцовыя рамёствы розных відаў народнай творчасці.
А на смаргонскай зямельцы працуюць сапраўдныя майстры з вялікай літары, і іх дасягненні, канешне ж, ацанілі на высокім узроўні!
У першай палове 2024 года былі прыняты у Беларускі саюз майстроў народнай творчасці майстры Смаргоншчыны - Канаплёва Людміла Мікалаеўна.
Кенько Ніна Уладзіміраўна - займаецца ткацтвам паясоў.
Войтка Зоф'я Іванаўна - вышыўка ручнікоў крыжыкам.
Мы ганарымся, што ёсць прадаўжальнікі такой пачэснай справы. Яны перадаюць сваё майстэрства на майстар-класах, выставах, творчых сустрэчах, а таксама падчас раённых, абласных, міжнародных фестывалях, конкурсаў.
Сардэчна віншуем і жадаем плёну ў працы, творчых поспехаў, моцнага здароўя для таго, каб нашы традыцыйныя рамёствы жылі і развіваліся.