60-гадовы юбілей сумеснага жыцця адзначае сямейная пара з аграгарадка Сінькі Любоў Васільеўна і Іван Канстанцінавіч Вяршковічы!
Спецыялісты філіяла "Сінькоўскі Дом культуры" разам з сельвыканкамам і гаспадаркай КСУП "Сінькі" павіншавалі юбіляраў: у іх гонар гучалі цудоўныя песні і добрыя пажаданні!