Рэспубліканскі семінар-практыкум “Развіццё культурна-пазнавальнага турызму Ашмянскага, Смаргонскага і Астравецкага раёнаў як важнага рэсурсу выхавання грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму ў дзяцей і моладзі” праходзіць 19 верасня ў Смаргоні
У Смаргонскім раённым цэнтры культуры адбылася прэзентацыя рэгіянальных культурных брэндаў Смаргонскага раёна, такіх як:
Фестываль-кірмаш “Смаргонскія абаранкі”
Этна-свята “Купалле”
Фестываль народнай інструментальнай музыкі “Іграю, як знаю, скачу, як хачу”
“Свята беларускіх гаспадынь”
“Свята Сонца, Зямлі і Вады”
Даклад “Смаргоншчына – сучасны рэгіён з багатай гісторыяй і самабытнай культурай” прадставіла Ражэва Таццяна Мар’янаўна - начальнік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама і даклад “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне ва ўмовах дзейнасці ўстаноў культуры клубнага тыпу” падрыхтавала Сабінская Ганна Сяргееўна - намеснік дырэктара ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры” у рамках рэспубліканскага семінара-практыкума “Развіццё культурна-пазнавальнага турызму Ашмянскага, Смаргонскага і Астравецкага раёнаў як важнага рэсурсу выхавання грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму ў дзяцей і моладзі”.