У другі раз на рэгіянальным фестывалі інструментальнай музыкі «Іграю, як знаю, скачу, як хачу» будзе прадстаўлена па-сапраўднаму музычна-танцавальная праграма, на якой усе госці змогуць акунуцца ў неверагодную атмасферу народнай інструментальнай музыкі і нават пусціцца ў скокі
Асаблівай часткай фестывалю стане выкананне характэрных для вясковых танцавальных вечароў найгрышаў
На свяце таксама будуць функцыянаваць гульнявыя дзіцячыя пляцоўкі, выставыпродажы вырабаў майстроў народнага рамяства
Гасцей фестывалю чакае цікавая праграма: музычна-паэтычныя нумары, песні, танцы, майстар-класы і многае іншае. Акрамя гэтага, жывую атмасферу свята і прыгожую камунікацыю з музычнымі і танцавальнымі сродкамі будуць ствараць фальклорныя калектывы Смаргонскага раёна