У Смаргонскім раёне 31 калектыў пацвярджаў свае званні: 15 «узорных» і 16 «народных». У галіне самадзейнай народнай творчасці такія званні прысуджаюцца калектывам з высокім выканальніцкім майстэрствам і цікавым разнастайным рэпертуарам. Смаргоншчына заўсёды была багата на творчыя таленты. І ў гэтым можна пераканацца не толькі падчас выступленняў на пацвярджэнне званняў, але і бываючы на розных мерапрыемствах, што ладзяцца ў горадзе.