На сцэне яна можа быць прывабнай і маладой, аптымістычнай і гумарыстычнай, жанчынай у гадах, па-просту народнай і злёгку “недалёкай”… Часам здаецца, ёй любая роля падуладная. Па адукацыі Вольга Крывянкова – артыст тэатра лялек. Але поле яе дзейнасці – нашмат шырэйшае. Яна і сцэнарыст, і рэжысёр, і аніматар… За 20 гадоў творчай дзейнасці шмат у чым сябе паспрабавала і выдатна праявіла. Пасля вучобы Вольга размеркавалася на Смаргоншчыну. Была лялькаводам, дакладней, загадчыкам пастановачнай часткі лялечнага тэатра “Батлейка” Залескага ДК. Падрабязней па спасылцы