Дзень народнага адзінства!

22.09.2022, 9:46

17 верасня ў горадзе Смаргонь адзначалі дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства!

Свята пачалося з велапрабега “Усе мы адзіны”. Удзел у ім прымалі працуючая моладзь, школьнікі і студэнты каледжа. Далей, свята перанеслася ў гарадскі парк, дзе для гараджан адбываліся цікавыя спартыўныя мерапрыемствы, у якіх кожны жадаючы мог прыняць удзел. У гэты ж час па вуліцы Савецкай працавала пляцоўка арт-бульвару “Творчасць у адзінстве”, дзе сваёй творчасцю з жыхарамі горада дзяліліся- народны тэатр лялек “Батлейка”, моладзевы гурт гітарыстаў Смаргонскага раённага цэнтра культуры, супрацоўнікі музея-сядзібы М. К. Агінскага ў вопратцы часоў Агінскага. Ансамбль народнай музыкі “Гулянок” прадставіў гледачам-гараджанам вядомыя “Смаргонскія найгрышы”, а майстры раённага Дома рамёстваў выставы сваіх вырабаў з правядзеннем майстар-класаў. Супрацоўнікі Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея шпацыравалі па бульвары з сімвалам Смаргоні – “вучоным” мядзведзем. Жадаючыя маглі прыняць удзел у пленеры, які падрыхтавала Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў і паўдзельнічаць у конкурсах і гульнях, якія прапаноўвалі дзіцячыя бібліятэкі Смаргоні. Увечары смаргонцы сабраліся на святочным канцэрце ў летнім амфітэатры на канцэртнай праграме “Мая зямля – зямля яднання”. Удзел у ёй прынялі лепшыя творчыя калектывы Смаргоншчыны.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://rck.by/ru/novosti/item/3829-dzen-narodnaga-adzinstva.html#sigProId9541fd2b77

Контакты

Адрес: 231041, Республика Беларусь, Гродненская обл., г.Сморгонь, ул.Ветеранов, 9

Тел. директора: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

График работы учреждения: понедельник - суббота 8.00 - 20.00, воскресенье - выходной

E-mail: rck@smorgony.by

Социальные сети

Поиск по сайту

© 2017 Государственное учреждение культуры «Сморгонский районный центр культуры» Все права защищены

Разработка: РИПЦ «Октябрьский»

Яндекс.Метрика

Просим оценить работу ГУК «Сморгонский районный центр культуры» на портале рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь