Святочны настрой сваім аднавяскоўцам стваралі ўдзельнікі мастацкай аматарскай творчасці Лылойцінскага Дома культуры. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы святочнай праграмы прынялі малодшыя наведвальнікі гурткоў і аматарскіх аб'яднанняў установы. На суд гледечоў былі прадстаўлены дзіцячыя песні сучасных кампазітараў і беларускія народныя песні. З песняй "Пайшла курка да лісачкі" маленькіх артыстаў гледачы выклікалі "на біс". Прысутныя актыўна падпявалі песням у выкананні дуэта Юліі Парасевіч і Міхаіла Гладушкі.
Са сцэны гучалі прыгожыя вершы самадзейных паэтаў Гродзеншчыны ў выкананні Галіны Свірскай і ўдзельнікаў гуртка мастацкага чытання. З пашанай, шчырымі віншаваннямі і прыемнымі салодкімі падарункамі арганізатары канцэртнай праграмы звярнуліся да юбіляраў - "равеснікаў вобласці"- Кот Генрыкі Іванаўны і Ермана Генадзя Францавіча.
Прыемнымі ўсмешкамі і дружнымі апладысментамі гледачы шчыра аддзячылі артыстаў.