Амаль з кожнага дома сабраліся жыхары вёскі Пагарэльшчына , каб паспяваць разам з артыстамі вядомыя ваенныя і народныя песні. Мясцовы музыкант Франц Антонавіч Гакуць нават прыйшоў з акардыёнам, пад гукі якога ўсе прысутныя праспявалі песню “Майскі вальс”. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы.