То войны сеюць боль і зло, то ветру чорнае крыло...
То - страх, то - жах, то - прах, то - тло !..
Тут да вайны жыло сяло, тут да Чарнобыля жыло...
Вясна заўсёды нясе нам радасць, надзею. Вясной ажывае прырода, усё радуецца сонцу. У гэтую пару чалавек як бы нараджаецца занава. Вясна ж 1986 года прынесла бяду. Мінула трыццаць тры гады... Але ў памяці людской Чарнобыльская трагедыя – гэта боль, смутак, крык чалавечай душы, плач, выміранне. Вядучыя праграмы ўзгадалі ў гэты дзень тыя жудасныя дні, якія ўвайшлі ў гісторыю. Затым дзеці прачыталі падрыхтаваныя вершы пра Чарнобыль, пра родную зямлю, якая перажыла гэту страшную трагедыю.