16 сакавіка ў аддзеле культуры і вольнага часу "Вішнеўскі Дом культуры" адбылася гульнёвая праграма для дзяцей "Гульні з бабулінага кошыку". Вядучая праграмы расказала прысутным, як здаўна збіраліся дзеці і моладзь у хатах, ды ладзілі розныя святы і гулялі ў гульні. Некаторыя з гэтых гульняў работнікі Дома культуры паспрабавалі ўзгадаць разам з юнымі ўдзельнікамі праграмы. "Запляці касу", "Наматай клобочак", "Зайчык", "Скакалка", "Калечка" і іншыя гульні прывялі ў захапленне ўсіх прысутных. З упэўненасцю можна сказаць, што ўсім было вельмі весела і цікава. Напрыканцы праграмы рабяты атрымалі узнагароды- салодкія прысмакі .