Вядучая нагадала прысутным , як з'явіўся хлеб (са старадаўніх часоў), а дзеці падрыхтавалі вершы. Была размова пра тое, якой цяжкай працай дастаецца хлеб сёння і якая гэта пачэсная справа быць хлебаробам. Усе разам нагадалі пра мясцовых працаўнікоў палёў. Гучалі песні пра хлеб, прыказкі і прымаўкі пра працу. Адбылася дэгустацыя вырабаў з мукі і віктарына "Усё пра хлеб", а яшчэ гульня "Дагадайся пра прысмакі".