Кім у будучым можа стаць дзіця, калі яго выхоўвае культработнік, калі яно ў Доме культуры праводзіць практычна ўвесь свой вольны час, а на сцэне выступае з пяці гадоў? Гэта не прыдуманы герой майго рамана. Менавіта так расказала пра сваё дзяцінства Вікторыя Камінская – загадчыца аддзела культурна-асветніцкай работы раённага Цэнтра культуры, прыгожая вядучая большасці смаргонскіх святаў, якая