Чарговы канцэрт ладзілі культработнікі Смаргоншчыны ў межах праекта вячэрніх мерапрыемстваў па месцы жыхарства. На гэты раз музычнымі нумарамі радавалі жыхароў мікрараёна Карані самадзейныя артысты Сольскага Дома культуры. Цудоўныя кампазіцыі на саксафоне выканаў загадчык клуба Аляксандр Хвастэнка. Сучасныя хіты прагучалі ў выкананні Людмілы Барысоўскай, Таццяны Дзмітрук, Наталлі Падбярэзка, Юлі Рэшкевіч.
Удзельнікі народнага ансамбля народнай песні “Вечарынка” ў дэндрапарку ў мікрараёне Заходнім правялі майстар-клас па побытавых танцах.
Прекрасная погода, свежий воздух и мольберт… Работники районного Центра культуры 3 августа организовали в городском парке пленэр “Глазами ребёнка” и приглашали всех желающих присоединиться к мероприятию. Дети и даже подростки, которые проходили мимо, охотно отзывались. Даже те, кто “плохо рисует” или “не умеет рисовать”. Ведь здесь никто не стремился ставить оценки за работу. Предлагали порисовать для души. Фломастерами, гуашью и даже мелками на асфальте.
Вечарам у нядзелю, 2 жніўня, гарадскі парк напоўніўся песнямі. Перад гледачамі выступіў творчы калектыў Лешчаняцкага сельскага клуба. Канцэрт ладзіўся ў рамках акцыі “Летні амфітэатр запрашае” і называўся “Зямлі маёй напевы”. А прысвечаны ён быў Году малой радзімы.