Более подробная информация по ссылке У Смаргоні адсвяткавалі 75-годдзе Гродзеншчыны
Здавалася б, нічога асабліва не змянілася 20 верасня 1944 года ў побыце простых людзей, якія жылі ў нядаўна вызваленых ад фашыстаў гарадах і вёсках Заходняй Беларусі. Кагосьці зацікавіла навіна аб стварэнні новай адміністрацыйнай адзінкі ў Беларусі, а хтосьці толькі рукой махнуў, маўляў, зменай адрасу пасляваенную гаспадарку не падымеш. Аднак тыя, каму даверылі кіраваць Гродзенскай вобласцю, ведалі сваю справу і пачалі актыўна адраджаць народную гаспадарку, адбудоўваць разбураныя населеныя пункты, адкрываць школы і бальніцы. Смаргоншчына ў састаў вобласці ўвайшла толькі ў 1960 годзе, але сёлета разам з усім Прынёманнем мы святкуем 75-годдзе свайго рэгіёна.
Более подробная информация по ссылке У Смаргоні адсвяткавалі 75-годдзе Гродзеншчыны