« Апрель 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      

Илья Зенько

ЛЮДИ. СОБЫТИЯ. ФАКТЫ

С ВИЗИТОМ ДОБРА, РАДОСТИ И ПЕСНИ!

Четверг, 11 декабря 2025 08:38

Зварот

Рэгіён

Тэлефон

Рэспубліканская
«Дзіцячая тэлефонная лінія»

8-801-100-1611

г. Мінск:

для дарослых

8 017290 44 44

8 017290 43 70

для дзяцей і падлеткаў

8 017263 03 03

г. Брэст

8 016240 62 26

г. Віцебск

8 021261 60 60

г. Гомель

8 023231 51 61

г. Гродна

170
(нумар даступны толькі для жыхароў Гродзенскай вобласці)

г. Магілёў

8 022247 31 61

Мінская вобласць

8 017202 04 01

Цэнтры дружалюбнага стаўлення да падлеткаў

(інфармацыя паводле дадзеных сайта:

http://junior.by/44-adresa-centrov-druzhestvennyx-podrostkam.html )

Гродзенская вобласць

ЦДМ «Кантакт» філіял УАЗ «Гродзенская цэнтральная гарадская

паліклініка» дзіцячая паліклініка №2

г. Гродна, вул. Гагарына, 18, тэл. 8 (0152) 96-44-66

ЦДМ «Пазітыў» г. Гродна, тэл. 8 (0152) 74-22-82

Среда, 10 декабря 2025 16:51

Калектывы

Народны тэатральны калектыў «СМОЛТ»

Кіраўнік – Сяменава Вольга, тэлефон: (01592)28819

Тэатральны калектыў "СМОЛТ" створаны ў 2020 годзе на базе Смаргонскага раённага цэнтра культуры. Яго ўдзельнікамі з'яўляюцца вучні, рабочыя, выкладчыкі. Асноўная мэта дзейнасці тэатральнага калектыву - выяўленне таленавітых удзельнікаў, стварэнне спрыяльных умоў для развіццё іх здольнасцей. Удзельнікі калектыву праходзяць навучанне па розных напрамках тэатральнага жанру: акцёрскаму майстэрству, сцэнічнай мове, сцэнічнаму руху. У творчай скрыначцы "СМОЛТа" - 15 спектакляў, літаратурна-драматычныя кампазіцыі, шматлікія інсцэніроўкі. Аўтарам многіх п'ес з'яўляецца сама кіраўнік калектыву.

Таленавітыя ўдзельнікі актыўна дэманструюць сваё майстэрства на шматлікіх раённых мерапрыемствах. Любімыя смаргонскаму гледачу навагоднія спектаклі заўсёды збіраюць поўныя залы і выклікаюць самыя станоўчыя эмоцыі. Калектыў прымае актыўны ўдзел у конкурсах і фестывалях розных узроўняў: раённых, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных, дзе займае прызавыя месцы.

У 2024 годзе тэатральнаму калектыву было прысвоена званне "народны".

У 2025 годзе калектыў узнагароджаны дыпломам ГРАН-ПРЫ Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Вершина таланта», дыпломам лаўрэата I ступені ў Міжнародным шматжанравым конкурсе мастацтваў «Звонче капели», дыпломам лаўрэата III ступені ў Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Звезда таланта», дыпломам лаўрэата I ступені ў Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «АРТ-ПРЕМЬЕР», у намінацыі «Лепшая жаночая роля» перамогу атрымала актрыса калектыву Анастасія Гадалава за бліскучае выкананне ролі ў спектаклі «Кушать подано» на XII адкрытым тэатральным фестывалі імя А. Д. Папанова.

Народны фальклорны калектыў "Кужэліца"

Кіраўнік – Наталля Руткоўская, тэлефон: (01592)97565

Народны фальклорны калектыў "Кужэліца" - найстарэйшы самабытны калектыў Смаргонскага раёна. Сваю творчую дзейнасць пачаў у 1949 годзе пры Шутавіцкім сельскім Доме культура. За высокі мастацкі ўзровень і выканальніцкае майстэрства ў 1992 годзе яму было прысвоена званне «народны». З 2013 года дзейнічае пры філіяле «Сінькоўскі Дом культуры». Калектыў з'яўляецца носьбітам традыцый па адраджэнні святочнай каляндарнай абраднасці. У яго рэпертуары - песні святаў народнага календара, сямейна-бытавога напрамку, беларускія народныя песні. У 2022 годзе ў сувязі са змяненнем складу калектыву народны фальклорны калектыў вёскі Шутавічы быў перайменаваны ў народны фальклорны калектыў «Кужэліца».

У 2025 годзе калектыў узнагароджаны дыпломам лаўрэата III ступені у Міжнародным фестывалі мастацтваў «Веска Fest», дыпломам за ўдзел у абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы».

Народны ансамбль песні і танца ім. М. К. Агінскага

Кіраўнік - Тамара Валчанкова, тэлефон: (01592)28819
Балетмайстар - Івона Будай, тэлефон: (01592)28819

Ансамбль песні і танца створаны ў 1964 годзе на базе харавога і танцавальнага калектываў, якія існавалі з 1947 і 1948 года адпаведна. У 1967 годзе ансамблю было прысвоена званне "народны". Яго ўдзельнікамі з'яўляюцца навучэнцы, рабочыя, педагогі, пенсіянеры, творчыя жыхары г. Смаргонь ва ўзросце ад 15 да 78 гадоў. Гэтыя адораныя, актыўныя і ініцыятыўныя людзі ствараюць непаўторную творчую атмасферу. У рэпертуары калектыву налічваецца больш за 200 розных твораў, якія пастаянна імкнуцца папаўняць і самі ўдзельнікі. За час існавання ансамбля вынікам плённай працы яго ўдзельнікаў стала мноства ўзнагарод міжнароднага, рэспубліканскага і абласнога значэння.

У 2025 годзе калектыў паспяхова пацвердзіў званне «народны». Узнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені Усерасійскага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Конфетти искусств», дыпломам I ступені ў намінацыі "Вакальнае мастацтва" на X адкрытым фестывалі праваслаўнай культуры «Пасхальный перезвон», дыпломам лаўрэата I ступені з творам «Живи и процветай, родная Беларусь» на Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Кубок Виктории», дыпломам лаўрэата I ступені на Усерасійскім конкурсе-фестывалі мастацтваў «Навстречу талантам».

У 2026 годзе ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені на Усерасійскім конкурсе-фестывалі мастацтваў «АРТ-Империя», дыпломам лаўрэата I ступені на Усерасійскім конкурсе-фестывалі мастацтваў «Навстречу талантам».

Народны фальклорны калектыў «Валэйчанка»

Кіраўнік – Наталля Гізулеўская, тэлефон: (01592)90640

Народны фальклорны калектыў “Валэйчанка” пачаў сваю творчасць у 1976 годзе. У 1991 годзе яму было прысвоена званне “народны”. Калектыў з'яўляецца носьбітам фальклорнай спадчыны рэгіёна. У рэпертуары калектыву больш за 100 беларускіх народных песень. Сярод іх – песні народнага календара і побытавыя песні. Ёсць у калектыве і свае носьбіты аўтэнтычнай песні, якую яны шляхам вуснай перадачы перанялі ад сваіх продкаў і даносяць разам з маладымі выканаўцамі да сучаснага слухача.

Нягледзячы на пажылы ўзрост удзельніц калектыў вядзе актыўную творчую дзейнасць і з'яўляецца пастаянным удзельнікам культурна-масавых мерапрыемстваў горада і раёна.

У 2025 годзе паспяхова пацвердзіў званне "народны", узнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені Усерасійскага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Конфетти искусств», дыпломам лаўрэата I ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў "Вершина таланта", дыпломам лаўрэата I ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Мозаика Искусств. Память, которая объединяет», дыпломам лаўрэата II ступені ў абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы», дыпломам лаўрэата II ступені ў намінацыі «Вакальна-інструментальны жанр» на II Міжнародным шматжанравым конкурсе мастацтваў «Ритмы золотой осени», дыпломам лаўрэата II ступені на Міжнародным творчым фестывалі-конкурсе «BalKon-2025».

У 2026 годзе народны фальклорны калектыў «Валэйчанка» узнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені ў VII Міжнародным шматжанравым конкурсе «Весенние таланты - 2026».

Народны ансамбль песні "Вечарынка"

Кіраўнік - Алена Давыдзенкава, тэлефон: (01592)90641

Народны ансамбль песні “Вечарынка” быў створаны ў 1998 годзе як фальклорны ансамбль песні і танца. У 2003 годзе яму было прысвоена званне “народны”. Творчасць гэтага калектыву – лагічнае працягванне і развіццё культурных традыцый, якія сфарміраваліся на Смаргоншчыне на працягу стагоддзяў. Унікальная музычна-абрадавая спадчына ўвасобілася ў шматлікіх канцэртных праграмах калектыву, аб’ядноўваючы песню, музыку і танец, аднаўляючы традыцыйны пласт нацыянальнай культуры. У рэпертуары калектыву – беларускія народныя песні, песні беларускіх аўтараў, народныя танцы Жодзішкаўскага рэгіёну і Смаргоншчыны. Калектыў удзельнічае ва многіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях.
Рэпертуар калектыву пастаянна папаўняецца новымі вакальна-харэаграфічнымі кампазіцыямі. Яго разнастайнасць і таленавітыя салісты прынеслі "Вечарынцы" шырокую вядомасць не толькі на Смаргоншчыне, але і за яе межамі. Калектыў з'яўляецца частым і жаданым госцем у суседніх раёнах Гродзенскай і Мінскай вобласці. У 2019 годзе калектыў быў перайменаваны ў народны ансамбль песні "Вечарынка".

У 2025 годзе паспяхова пацвердзіў званне "народны", узнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені Усерасійскага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Серпантин искусств», дыпломам лаўрэата I ступені Усерасійскага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Конфетти искусств», дыпломам лаўрэата II ступені V Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Musical star of Slovenia – 2025», дыпломам лаўрэата I ступені ў Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Мозаика искусств. Память, которая объединяет», дыпломам лаўрэата III у VI Міжнародным шматжанравым конкурсе «LetoStar–2025», дыпломам лаўрэата III у Міжнародным фестывалі-конкурсе "РАДУГА НАД ВІЦЕБСКАМ", дыпломам лаўрэата I ступені на Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Кубок Виктории».

У 2026 годзе ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені на Усерасійскім конкурсе-фестывалі мастацтваў «АРТ-Империя», дыпломам лаўрэата I ступені на Усерасійскім конкурсе-фестывалі мастацтваў «Навстречу талантам».

Народны цымбальны аркестр імя А.А. Дзяругі

Кіраўнік - Вольга Грагоўская, тэлефон: (01592)46355
Кіраўнік - Ларыса Кліменок, тэлефон: (01592)28819

Аркестр цымбалістаў г. Смаргонь быў створаны ў 1948 годзе заслужаным дзеячам культуры БССР А.А. Дзярюга, які з’яўляўся яго нязменным дырыжорам да 1973 года. А.А. Дзярюга – аўтар шэрагу песень і танцаў, якія выконваюць самадзейныя калектывы Смаргоншчыны. У рэпертуары аркестра – беларуская народная музыка, творы беларускіх кампазітараў, сучасныя творы. У 1964 годзе аркестру прысвоена званне «народны». У 2023 годзе калектыў адзначыў 75-годдзе з дня стварэння.

У 2025 годзе паспяхова пацвердзіў званне "народный", узнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені Усерасійскага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Серпантын мастацтваў», дыпломам лаўрэата I ступені Усерасійскага фестывалю-конкурсу мастацтваў «Траектория таланта», дыпломам лаўрэата I ступені Усерасійскага конкурсу-фестывалю «Талантливая страна», дыпломам лаўрэата I ступені ў Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «WOW ART AWARDS», дыпломам лаўрэата I ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў Мозаика Искусств. Память, которая объединяет», дыпломам лаўрэата I ступені ў Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Вершина таланта», ГРАН-ПРЫ фестывалю-конкурсу ў Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Звезда таланта», дыпломам лаўрэата I ступені з кампазіцыяй «Руская мазаіка» на Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Кубок Виктории».

У 2026 годзе ўзнагароджаны дыпломам ГРАН-ПРЫ на Усерасійскім конкурсе-фестывалі мастацтваў «АРТ-Империя», дыпломам I ступені ў абласным фестывалі-конкурсе калектываў інтсрументальнага жанру «Мелодыi Гродзеншчыны».

Народны тэатр лялек «Батлейка»

Кіраўнік - Таццяна Несцюрына, тэлефон: (01592)97566

Народны тэатр лялек «Батлейка», які дзейнічае пры філіяле «Залескі Дом культуры» з 1983 года, пачаў сваю дзейнасць як гурток лялек. У 1985 годзе за пастаноўку спектакля «Цар Ірад» яму было прысвоена званне «народны». Народны тэатр лялек «Батлейка» і сёння не страціў сваёй унікальнасці, яго артысты знаходзяцца ў пастаянным творчым пошуку.

Акрамя традыцыйных пастановак на рэлігійныя тэмы, у рэпертуары тэатра – камедыі, бытавыя сцэны, гістарычныя, філасофскія, этнічныя, інтэрактыўныя спектаклі, сучасныя містэрыі і казкі.
За дасягнутыя поспехі ў творчай дзейнасці і ўдзел у фестывалях і конкурсах ўдзельнікі тэатра лялек «Батлейка» неаднаразова ўзнагароджваліся ганаровымі граматамі і дыпломамі.

У 2025 годзе ўзнагароджаны дыпломам III ступені IX адкрытага рэгіянальнага фестывалю батлеечных тэатраў "Чароўны свет батлейкі", дыпломам лаўрэата I ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў "Вершина таланта", дыпломам «Лаўрэат I ступені» Усерасійскага конкурсу-фестывалю «Конфеці мастацтваў», дыпломам сімпатый гледачоў на X адкрытым фестывалі праваслаўнай культуры «Пасхальный перезвон», дыпломам лаўрэата I ступені на VI Міжнародным творчым фестывалі-конкурсе «BalKon-2025».

У 2026 годзе ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені ў намінацыі «Театральное искусство» на VII Міжнародным шматжанравым конкурсе мастацтваў «Зимняя волна».

Народны тэатр гульні «Завадатар»

Кіраўнік – Вольга Крывянкова, тэлефон: (01592)37314

Тэатр гульні «Завадатар» быў заснаваны ў 90-ых гадах на базе раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці. У 2001 годзе яму было прысвоена званне «народны». Ён удзельнічаў у шматлікіх абласных фестывалях і конкурсах гульнявых забаўляльных праграм, дзе майстэрства "тэатралаў" атрымоўвала дастоўную адзнаку.

У 2021 і 2024 гг. на адкрытым фестывалі гульні «Карнавал весялосці» у г.п. Воранава народны тэатр гульні «Завадатар» быў узнагароджаны дыпломамі лаўрэата I ступені. Спецыяльную ўзнагароду за лепшую аўтарскую працу атрымала кіраўнік народнага тэатра гульні Вольга Крыянкова.

У 2025 годзе ўзнагароджаны 2 дыпломамі лаўрэата I ступені на Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Кубок Виктории».

У 2026 годзе ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені на Усерасійскім конкурсе-фестывалі мастацтваў «АРТ-Империя»

Народны ансамбль народнай песні «Хутарок»

Кіраўнік – Дар’я Кавалёва, тэлефон: (01592)28819

Фальклорны калектыў «Хутарок» быў створаны ў 2000 годзе. У 2004 годзе яму было прысвоена званне «народны». У рэпертуары ансамбля – народныя песні і танцы, песні беларускіх і рускіх аўтараў, фальклорныя замалёўкі.

У 2025 годзе калектыў пацвердзіў званне "народны". Узнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені Усерасійскага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Серпантин искусств», дыпломам ГРАН-ПРІ Усерасійскага фестывалю-конкурсу мастацтваў «Траектория таланта», дыпломам «Лаўрэат I ступені» XI Рэспубліканскага адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў «Беларускія таленты 2025», дыпломам лаўрэата I ступені VI Міжнароднага шматжанравага конкурсу «LetoStar–2025», дыпломам у адкрытым конкурсе аматарскіх хораў і вакальных ансамбляў народнай манеры выканання «КаверХорШоу», дыпломам лаўрэата I ступені на Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Зорка таленту», дыпломам лаўрэата I ступені на Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Кубок Виктории».

У 2026 годзе ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені на Усерасійскім конкурсе-фестывалі мастацтваў «АРТ-Империя», дыпломам ГРАН-ПРЫ на Усерасійскім конкурсе-фестывалі мастацтваў «Навстречу талантам».

Узорны фальклорны калектыў "Кропелькі"

Кіраўнік - Лілія Мураўская, тэлефон: (01592)28819

Фальклорны дзіцячы калектыў "Кропелькі" існаваў пры Валэйкавіцкім Доме фальклору з 1986 года і з’яўляўся пераемнікам абрадава-песенных традыцый народнага фальклорнага калектыву «Валэйчанка». Вынікам плённай творчай працы калектыву стала прысваення яму ў 1998 годзе ганаровага звання "узорны". З пачатку 2022 года базай яго дзейнасці з’яўляецца дзяржаўная ўстанова культуры "Смаргонскі раённы цэнтр культуры".

За час сваёй творчай дзейнасці калектыў не толькі пераняў песенна-фальклорную спадчыну старэйшых, але і ўзбагаціў рэпертуар мясцовымі народнымі гульнямі, бытавымі танцамі, тэатралізаванымі прадстаўленнямі.

Узорны фальклорны калектыў «Кропелькі» – актыўны ўдзельнік усіх культурна-масавых мерапрыемстваў, якія праходзяць у рэгіёне.

У 2025 годзе паспяхова пацвердзіў званне «узорны», ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені Усерасійскага фестывалю-конкурсу мастацтваў «Траектория таланта», дыпломам лаўрэата I ступені Усерасійскага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Конфетти искусств», дыпломам лаўрэата II ступені Усерасійскага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Талентлівая краіна», дыпломам лаўрэата II ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «WOW ART AWARDS», сертыфікатам удзельніка вясновага лонгмобу #агу_вясна_агу_красна ў анлайн-фестывалі «КАЛЯНДАРНЫ СОНЦАКРУГ», дыпломам лаўрэата II ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Вершина таланта», дыпломам лаўрэата I ступені на Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Звезда таланта», дыпломам лаўрэата II ступені ў абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору «Панямонне жыватворныя крыніцы», дыпломам лаўрэата I ступені з кампазіцыяй «Дзетвара вясковая» на Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Кубок Виктории».

У 2026 годзе ўзорны фальклорны калектыў «Кропелькі» узнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені ў намінацыі «Вакальная творчасць» на адкрытым творчым марафоне «Зимние истории», дыпломам лаўрэата III ступені на абласным адкрытым конкурсе «Ляці, наша песня», дыпломам лаўрэата I ступеняў на Усерасійскім конкурсе-фестывалі мастацтваў «Навстречу талантам».

Народная эстрадная студыя «Міраж»

Кіраўнік – Іна Харко, тэлефон: (01592)46355

Народная эстрадная студыя «Міраж» заснавана ў 2002 годзе. У 2008 годзе ёй прысвоена званне «народная». Мэта яе стварэння – развіццё творчага патэнцыялу ўдзельнікаў, фарміраванне музычна-эстэтычнай культуры эстрадных выканаўцаў. Студыя зарэкамендавала сябе як творчы калектыў, у якім вялікая ўвага надаецца развіццю вакальных даных удзельнікаў. Доказ гэтага – удзел у раённых і абласных фестывалях эстраднага мастацтва, міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах.

У 2025 годзе паспяхова пацвердзіла званне "народная". Салістка народнай эстраднай студыі «Міраж» Гневышава Вікторыя ўзнагароджана дыпломам лаўрэата I ступені VIII Міжнароднага конкурсу выканальніцкіх відаў мастацтваў «#СЯБРЫ - 2025», салістка народнай эстраднай студыі «Міраж» Шастакова Наталія ўзнагароджана дыпломам лаўрэата I ступені на Рэспубліканскім шматжанравым конкурсе мастацтваў «FEST NEW YEAR».

У 2026 годзе калектыў прыняў удзел у адборачным туры XXV Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні «Маладзечна-2026», удзельніца народнай эстраднай студыі «Міраж» Дзятковіч Анастасія выступіла на абласным мерапрыемстве, прысвечаным Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у г.Гродна, удзельніца народнай эстраднай студыі «Міраж» Гневышава Вікторыя ўдастоена дыплома ГРАН-ПРЫ ў раённым конкурсе патрыятычнай песні «Сердце земли моей», прысвечанага 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Народны хор ветэранаў

Кіраўнік – Аляксандр Лях, тэл.: (01592)46355
Хармайстар – Аляксандра Казакевіч, тэл.: (01592)28819

Народны хор ветэранаў пачаў дзейнічаць пры дзяржаўнай установе культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» з 2017 года ў адпаведнасці з рашэннем калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама №23 ад 20.12.2016 г., з адначасовай зменай базы дзейнасці народнага хору ААТ «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання». На працягу ўсяго часу сваёй дзейнасці (з 1976 года) народны хор быў адным з лепшых самадзейных калектываў Смаргоншчыны. Любоў да песні цесна аб’яднала ветэранаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада, для якіх песня стала надзейным спадарожнікам у жыцці. У рэпертуары калектыву – творы вядомых беларускіх і рускіх аўтараў, беларускія і рускія народныя песні, аўтарскія песні.

У 2025 годзе ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені Усерасійскага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Серпантин искусств», дыпломам лаўрэата I ступені ва Усерасійскім конкурсе-фестывалі мастацтваў «Талантливая страна», дыпломам за ўдзел у абласным фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не стареют душой ветераны», дыпломам удзельніка ў X адкрытым фестывалі праваслаўнай культуры «Велікодны перазвон», дыпломам лаўрэата I ступені на адкрытым харавым фестывалі-конкурсе «Лидский ХОР-ФЭСТ», дыпломам лаўрэата I ступені ў Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Звезда таланта», дыпломам лаўрэата I ступені на Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Кубок Виктории».

У 2026 годзе ўзнагароджаны дыпломам удзельніка ў абласным фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не стареют душой ветераны», дыпломам лаўрэата I ступені ва Усерасійскім конкурсе-фестывалі мастацтваў «Навстречу талантам».

Среда, 10 декабря 2025 16:39

Деятельность БЕЛ

АСНОЎНЫЯ МЭТЫ ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ:

  • забеспячэнне ўмоў комплекснага аказання паслуг культуры насельніцтву, а таксама аптымізацыя дзейнасці арганізацый культуры;
  • рэалізацыя на тэрыторыі Смаргонскага раёна дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, мастацтва, традыцый у іх нацыянальна-самабытных формах, пошук і раскрыццё ўнікальных талентаў;
  • выхаванне нацыянальнай свядомасці грамадзян на аснове лепшых традыцый народнай мастацкай творчасці;
  • выяўленне адораных дзяцей і стварэнне найбольш спрыяльных умоў для развіцця іх талентаў у іх асабістых інтарэсах;
  • кваліфікацыйны пошук, збор, надзейнае захаванне, класіфікацыя і сістэматызацыя фальклорна-этнаграфічных традыцый рэгіёнаў раёна;
  • выкарыстанне кінавідэафільмаў у ідэйна-палітычным, эстэтычным, інтэрнацыянальным, патрыятычным, працоўным выхаванні насельніцтва;
  • прадастаўленне комплексу паслуг, якія забяспечваюць найбольш поўнае задавальненне культурных запытаў і патрэбнасцей людзей, іх актыўны адпачынак, аднаўленне фізічных і духоўных сіл;
  • аказанне платных паслуг насельніцтву, пашырэнне сферы дзейнасці аказваемых паслуг.

АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ:

  • фарміраванне агульнай эстэтычнай і маральнай культуры;
  • выкарыстанне тэатральна-забаўляльных, танцавальна-забаўляльных, інфармацыйна-выстаўкавых і іншых аб’ектаў культурна-дасугавага прызначэння ў межах тэрыторыі раёна;
  • правядзенне фестываляў, аглядаў, конкурсаў калектываў па розных жанрах самадзейнай творчасці;
  • развіццё народнай творчасці, стварэнне ўмоў для дзейнасці гурткоў, студый, калектываў па розных жанрах самадзейнай творчасці;
  • ажыццяўленне інфармацыйнай дзейнасці, выпуск рэкламнай прадукцыі;
  • правядзенне фестываляў, аглядаў, конкурсаў і ўдзел у мерапрыемствах раёна, вобласці, рэспублікі;
  • арганізацыя экспедыцый, канферэнцый, семінараў;
  • распрацоўка метадычных матэрыялаў па ўдасканаленні форм і метадаў у арганізацыі масавага адпачынку, павышэння яго сацыяльнай значнасці, якасці і эфектыўнасці;
  • павышэнне прафесійнай кваліфікацыі, метадычнага майстэрства кадраў устаноў культуры;
  • арганізацыя правядзення святаў прафесійнай накіраванасці, народнага календара.
Страница 17 из 521

Контакты

Адрес: 231041, Республика Беларусь, Гродненская обл., г.Сморгонь, ул.Ветеранов, 9

Тел. директора: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

График работы учреждения: понедельник - суббота 8.00 - 20.00, воскресенье - выходной

E-mail: rck@smorgony.by

Социальные сети

Поиск по сайту

© 2017 Государственное учреждение культуры «Сморгонский районный центр культуры» Все права защищены

Разработка: РИПЦ «Октябрьский»

Яндекс.Метрика

Просим оценить работу ГУК «Сморгонский районный центр культуры» на портале рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь