Пра юныя гады Міндоўга расказалі ўдзельнікі народнага ваенна-патрыятычнага клуба “Мэта” з Навагрудка. Як вядома, Навагрудак – першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага. Па словах кіраўніка клуба і сцэнарыста пастаноўкі Івана Бузюка, гэты спектакль яны ставяць упершыню. Таму ў Крэве гэта – прэм’ерная пастаноўка.
Калектыў гістарычнага танца «1410» выступіў перад публікай. А пасля пад сярэднявечную музыку разам з танцорамі людзі асвойвалі танцавальныя па. У майстар-класе па сярэднявечных танцах паўдзельнічаць мог любы жадаючы.
Акунуцца ў атмасферу сярэднявечных рыцарскіх баёў дапамог конна-гістарычны клуб “Залатая шпора”. Яго заснавальнік Павел Калінкаў называе свой клуб гістарычным конным тэатрам. Людзі і коні тут быццам адна сям’я артыстаў, дзе пануе атмасфера любові і творчасці. Яны частыя госці на розных фэстах як у Беларусі, так і за яе межамі.