Илья Зенько

Среда, 10 декабря 2025 16:39

Деятельность БЕЛ

АСНОЎНЫЯ МЭТЫ ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ:

  • забеспячэнне ўмоў комплекснага аказання паслуг культуры насельніцтву, а таксама аптымізацыя дзейнасці арганізацый культуры;
  • рэалізацыя на тэрыторыі Смаргонскага раёна дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, мастацтва, традыцый у іх нацыянальна-самабытных формах, пошук і раскрыццё ўнікальных талентаў;
  • выхаванне нацыянальнай свядомасці грамадзян на аснове лепшых традыцый народнай мастацкай творчасці;
  • выяўленне адораных дзяцей і стварэнне найбольш спрыяльных умоў для развіцця іх талентаў у іх асабістых інтарэсах;
  • кваліфікацыйны пошук, збор, надзейнае захаванне, класіфікацыя і сістэматызацыя фальклорна-этнаграфічных традыцый рэгіёнаў раёна;
  • выкарыстанне кінавідэафільмаў у ідэйна-палітычным, эстэтычным, інтэрнацыянальным, патрыятычным, працоўным выхаванні насельніцтва;
  • прадастаўленне комплексу паслуг, якія забяспечваюць найбольш поўнае задавальненне культурных запытаў і патрэбнасцей людзей, іх актыўны адпачынак, аднаўленне фізічных і духоўных сіл;
  • аказанне платных паслуг насельніцтву, пашырэнне сферы дзейнасці аказваемых паслуг.

АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ:

  • фарміраванне агульнай эстэтычнай і маральнай культуры;
  • выкарыстанне тэатральна-забаўляльных, танцавальна-забаўляльных, інфармацыйна-выстаўкавых і іншых аб’ектаў культурна-дасугавага прызначэння ў межах тэрыторыі раёна;
  • правядзенне фестываляў, аглядаў, конкурсаў калектываў па розных жанрах самадзейнай творчасці;
  • развіццё народнай творчасці, стварэнне ўмоў для дзейнасці гурткоў, студый, калектываў па розных жанрах самадзейнай творчасці;
  • ажыццяўленне інфармацыйнай дзейнасці, выпуск рэкламнай прадукцыі;
  • правядзенне фестываляў, аглядаў, конкурсаў і ўдзел у мерапрыемствах раёна, вобласці, рэспублікі;
  • арганізацыя экспедыцый, канферэнцый, семінараў;
  • распрацоўка метадычных матэрыялаў па ўдасканаленні форм і метадаў у арганізацыі масавага адпачынку, павышэння яго сацыяльнай значнасці, якасці і эфектыўнасці;
  • павышэнне прафесійнай кваліфікацыі, метадычнага майстэрства кадраў устаноў культуры;
  • арганізацыя правядзення святаў прафесійнай накіраванасці, народнага календара.
Среда, 10 декабря 2025 16:35

Аб нас

Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» (далей – Цэнтр) з’яўляецца ўстановай культурна-асветніцкага тыпу, якая забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры на тэрыторыі Смаргонскага раёна і ажыццяўляе эстэтычна-выхаваўчыя, асветніцкія функцыі праз далучэнне шырокіх мас насельніцтва да народнай творчасці. Стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця і рэалізацыі іх творчых здольнасцей, прафесійнага самавызначэння. Ажыццяўляе віды культурнай дзейнасці, што адпавядаюць асноўнаму віду дзейнасці розных тыпаў арганізацый культуры.

Заснавальнікам Цэнтра культуры з’яўляецца Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт. Органам дзяржаўнага кіравання ўстановы культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» з’яўляецца аддзел культуры Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта.

Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» (далей – Цэнтр) – адна з устаноў культуры Смаргонскага раёна, якая мае багатую гісторыю, пачала свой шлях як Дом афіцэраў у 1965 годзе.

1 сакавіка 2015 года шляхам рэарганізацыі раённага Дома культуры, раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці і сельскіх Дамоў культуры было створана дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» (далей – Цэнтр), у склад якой уваходзіць 11 структурных падраздзяленняў, размешчаных у сельскай мясцовасці.

Прадметам дзейнасці дзяржаўнай установы культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» (далей – Цэнтр) з’яўляецца:

  • захаванне, развіццё і прапаганда лепшых дасягненняў самадзейнай народнай творчасці, арганізацыя вольнага часу насельніцтва, задавальненне культурных патрэб розных груп насельніцтва, аказанне і развіццё платных паслуг.

Сучасны Цэнтр – гэта «адзіны арганізм», які дынамічна развіваецца, выкарыстоўвае ў сваёй працы сучасныя тэхналогіі, у цесным супрацоўніцтве з усімі ўстановамі Смаргонскага раёна выконвае наступныя задачы:

  • акумуляванне, апрацоўка і прадастаўленне інфармацыі аб працы клубных фарміраванняў;
  • стварэнне банка даных па развіцці аматарскай творчасці;
  • аказанне кансультатыўнай і метадычнай дапамогі;
  • навучанне спецыялістаў структурных падраздзяленняў сучасным інфармацыйным тэхналогіям;
  • выдавецкая і рэкламная дзейнасць;
  • прадастаўленне насельніцтву разнастайных паслуг сацыякультурнага, адукацыйнага і забаўляльнага характару;
  • арганізацыя конкурсаў, фестываляў і святаў, якія праводзяцца ў раёне.

Разам з кароткім зместам аб нашай дзейнасці вы зможаце знайсці на нашым сайце падрабязную і аператыўную інфармацыю аб калектывах аматарскай творчасці, дасягненнях, брэндавых мерапрымствах Смаргонскага раёна, культурна-дасугавай і канцэртнай дзейнасці, а таксама адрасы і тэлефоны структурных падраздзяленняў.

З мэтай павышэння ўзроўню камфортнасці знаходжання наведвальнікаў у Цэнтры функцыянуе вялікая глядзельная зала на 410 пасадачных месцаў, дзе таксама маюцца спецыяльна абсталяваныя месцы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, інавацыйны LED-экран і апаратура; у прасторным фае і калідорах ёсць месцы для сядзення, працуе гардэроб, у будынку ўстаноўлена сістэма відэаназірання, абсталяваны пандус і санітарныя пакоі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, інфармацыя аб часе правядзення найбліжэйшых мерапрыемстваў размяшчаецца на інфармацыйных стэндах.

Транспартная і пешая даступнасць будынка Цэнтра дастаткова простая для навігацыі як для жыхароў горада, так і для турыстаў. Мы заўсёды гатовыя да далейшага дыялогу і партнёрства, узаемавыгаднага супрацоўніцтва і развіцця адносін у сферы культуры і мастацтва.

Среда, 10 декабря 2025 16:24

СТРУКТУРА

Структура дзяржаўнай установы культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры»

Культурнае абслугоўванне жыхароў Смаргонскага раёна ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова культуры (ДУК) «Смаргонскі раённы цэнтр культуры».

Дырэктар – Крацянок Галіна Іванаўна, тэл.: (01592)46953

Асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб – першая, трэцяя серада месяца з 8.00-13.00

Намеснік дырэктара – Дурэйка Ганна Пятроўна

Заместитель директора – Дурейко Анна Петровна, тел.: (01592)24779

У адсутнасці дырэктара асабісты прыём грамадзян ажыццяўляе намеснік дырэктара

 

У структуры ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» дзейнічаюць аддзелы:

Аддзел/філіял

Заў. аддзелам

Адрас установы

Тэлефон

Метадзiчны аддзел

Барахоўская Людміла Пятроўна

г.Смаргонь, вул.Ветэранаў, 9

(01592)37314

 

Аддзел народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці

Юркевіч Наталля Васільеўна

г.Смаргонь, вул.Ветэранаў, 9

(01592)28819

 

Сектар нестацыянарнага абслугоўвання і кінавідэаабслугоўвання насельніцтва

Рагавец Вікторыя Міхайлаўна

г.Смаргонь, вул.Ветэранаў, 9

(01592)36232

 

Аддзел па рабоце з дзецьмі і моладдзю

Дзенюш Крысціна Сяргееўна

г.Смаргонь, вул.Ветэранаў, 9

(01592)46355

 

Аддзел гаспадарчага абслугоўвання

Гаркавая Вера Васiльеўна

г.Смаргонь, вул.Ветэранаў, 9

(01592)46272

 

Сектар рэкламы і менеджменту

Смагур Ілона Францаўна

г.Смаргонь, вул.Ветэранаў, 9

(01592)36232

 

 

Графік працы філіялаў ДУК "Смаргонскі раённы цэнтр культуры"

Аддзел/філіял

Заў. аддзелам

Адрас установы

Тэлефон

Графік працы

Філіял «Раённы Дом рамёстваў»

Зеновіч Таццяна Вікенцьеўна

Смаргонскі раён, аг.Залессе, вул.Савецкая, 14

(01592)97567

 

аўторак – субота: 9:00 – 18:00, абедзенны перапынак: 13:00 – 14:00, выходныя дні: нядзеля, панядзелак

 

Філіял «Сінькоўскі Дом культуры»

Варпаховіч Зоя Канстанцінаўна

Смаргонскі раён, аг.Сінькі, вул.Цэнтральная, 1

(01592)97565

 

серада – нядзеля: 11:00 – 20:00, абедзенны перапынак: 15:00 – 16:00, выходныя дні: панядзелак, аўторак

 

Філіял «Жодішкаўскі Дом культуры»

Чарніцкая Тэрэза Іосіфаўна

Смаргонскі раён, аг.Жодзішкі, вул.Першамайская, 2б

(01592)90641

 

серада – нядзеля: 11:00 – 20:00, абедзенны перапынак: 15:00 – 16:00, выходныя дні: панядзелак, аўторак

 

Філіял «Вішнеўскі Дом культуры»

Дыро Альфрэда Лявонаўна

Смаргонскі раён, аг.Вішнева, вул.Цэнтральная, 66

(01592)90419

 

серада – нядзеля: 11:00 – 20:00, абедзенны перапынак: 15:00 – 16:00, выходныя дні: панядзелак, аўторак

 

Філіял «Залескі Дом культуры»

Каваленка Вераніка Авяніраваўна

Смаргонскі раён, аг.Залессе, вул.Савецкая, 38

(01592)97566

 

серада – нядзеля: 11:00 – 20:00, абедзенны перапынак: 15:00 – 16:00, выходныя дні: панядзелак, аўторак

 

Філіял «Сольскі Дом культуры»

Гізулёўская Наталля Пятроўна

Смаргонскі раён, аг.Солы, вул.Сацыялістычная, 6

(01592)90640

 

серада – нядзеля: 11:00 – 20:00, абедзенны перапынак: 15:00 – 16:00, выходныя дні: панядзелак, аўторак

 

Філіял «Бялкоўшчынскі Дом культуры»

Кундро Іна Міхайлаўна

Смаргонскі раён, аг.Белкаўшчына, вул.Цэнтральная, 35а

(01592)90639

 

серада – нядзеля: 11:00 – 20:00, абедзенны перапынак: 15:00 – 16:00, выходныя дні: панядзелак, аўторак

 

Філіял «Лылойцінкі сельскі клуб»

Тапуць Наталля Мікалаеўна

Смаргонскі раён, аг.Лылайці, вул.Цэнтральная, 19Г

(01592)90637

 

серада – субота: 11:00 – 20:00, абедзенны перапынак: 15:00 – 16:00; нядзеля: 09:00 – 19:00, абедзенны перапынак: 11:00 – 13:00; выходныя дні: панядзелак, аўторак

 

Філіял «Крэўскі Дом культуры»

Бартош Жанна Мікалаеўна

Смаргонскі раён, аг.Крэва, вул.Ашмянская, 27

(01592)90638

 

серада – нядзеля: 11:00 – 20:00, абедзенны перапынак: 15:00 – 16:00, выходныя дні: панядзелак, аўторак

 

Філіял «Лешчаняцкі сельскі клуб»

Траццяк Наталля Іванаўна

Смаргонскі раён, в.Лешчаняты, 40

(01592)43574

 

серада – нядзеля: 11:00 – 20:00, абедзенны перапынак: 15:00 – 16:00, выходныя дні: панядзелак, аўторак

 

Інспектар па кадрах – Дружыніна Таццяна Рышардаўна, тэл.: (01592)45016

Касір дзяржаўнай установы культуры "Смаргонскі раённы цэнтр культуры" – Карповіч Святлана Міхайлаўна, тэл.: (01592)39284

Рэжым працы касы: аўт.– суб. – 17:00 – 19:00; нядзеля – панядзелак – выходны

 

ЛЮДИ. СОБЫТИЯ. ФАКТЫ

С ВИЗИТОМ ДОБРА, РАДОСТИ И ПЕСНИ!

3 декабря в Сморгонском районном центре культуры прошёл тёплый благотворительный концерт «Чтобы на сердце стало немного теплее», посвящённый Дню инвалидов Республики Беларусь

В зале звучали трогательные песни, яркие танцы и слова поддержки, которые подарили зрителям улыбки и хорошее настроение

Во время мероприятия подвели итоги конкурса «От маленького сердца - большой талисман для добрых дел». Все участники получили подарки, а победители - специальные призы

Тёплым и радостным эпизодом концерта стало поздравление именинника - Старовойтова Артемия, которому исполнилось 13 лет. К нему вышел любимец детей - заяц Стеша, который не только обнял и развеселил Артемия, но и вручил ему праздничный подарок

Праздник получился ярким, добрым и очень душевным - таким, каким и должен быть этот день

Страница 18 из 521

Контакты

Адрес: 231041, Республика Беларусь, Гродненская обл., г.Сморгонь, ул.Ветеранов, 9

Тел. директора: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

График работы учреждения: понедельник - суббота 8.00 - 20.00, воскресенье - выходной

E-mail: rck@smorgony.by

Социальные сети

Поиск по сайту

© 2017 Государственное учреждение культуры «Сморгонский районный центр культуры» Все права защищены

Разработка: РИПЦ «Октябрьский»

Яндекс.Метрика

Просим оценить работу ГУК «Сморгонский районный центр культуры» на портале рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь